Паводле праваабарончага парталу «АУС-Инфо», Андрэя Кісялёва, які стаяў у адзіночным пікеце, затрымлівалі шасьцёра супрацоўнікаў паліцыі. Іншыя расейскія СМІ паведамляюць, што Кісялёва выпусьцілі без складаньня пратаколу.
Ініцыятарам будаўніцтва манумэнту было Расейскае вайскова-гістарычнае таварыства. Яго афіцыйна адкрылі 19 верасьня ў Дзень збройніка. Па дадзеных выданьня «Афиша Daily», частка жыхароў раёну выказалася супраць помніка. Міхаіл Калашнікаў, на іх думку, ня мае дачыненьня ні да Масквы, ні да Садовага кальца.
Стваральнік аўтамата Калашнікава памёр у Іжэўску 23 сьнежня 2013 году. Ён пахаваны на Фэдэральных мэмарыяльных могілках у Мыцішчах.
Аўтамат АК-47, а таксама яго мадыфікацыі і копіі — найбольш папулярная стралковая зброя ў многіх войсках сьвету, а таксама сярод партызанаў і тэрарыстаў. Яго сталі вырабляць у СССР ў 1947 годзе, з таго часу было выпушчана каля 100 мільёнаў адзінак.