Капаньне бульбы

Макс Лібэрман, «Капаньне бульбы» (1875)

Канец саракавых. Стагодзьдзе мінулае. Антанёва — бабуліна вёска.

Усе сабраліся ехаць на поле, а з хаты мілы галасок:

Подождіте, товаріщі, буду вам пособлять, бульбу копать, я скоро, манікюр заканчіваю…

Гэта бабуліна вятроўка, маёрша з далёкага Сьвярлоўску. Мацільда. Зь вечара падахвоцілася пособлять. Ніколі ня бачыла, як бульбу капаюць.

Выходзіць. У модным капялюшыку, касьцюме, на ножках панчошкі капронавыя, лодачкі.

Даехалі. З вазоў злазяць, кошыкі, мяхі бяруць. Ідуць да разараных канём радоў. Радасная ўсьмешка на твары маёршы згасае, зьмяняецца бездапаможнаю, ніякаватаю, вінаватаю.

Туда надо ногамі ступать і рукамі собірать?..

І нагамі, і рукамі, — адказвае мая басаногая бабуля.

Просьціце, товаріщі, я не смогу вам пособлять…

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.