Як паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адвакат Грыба Андрэй Сабінін, прадстаўнікам Украіны не дазволілі перадаць блогеру лекі і не далі задаць шэраг пытаньняў.
24 жніўня Паўло Грыб выехаў з Украіны ў Гомель на сустрэчу зь дзяўчынай з Сочы, з якой да гэтага часу меў зносіны толькі ў сацыяльных сетках. У канцы жніўня яго бацька паведаміў, што супрацоўнікі ФСБ Расеі выбавілі блогера ў Беларусь пад выглядам сустрэчы зь дзяўчынай і там затрымалі. 7 верасьня стала вядома, што зьніклы блогер знаходзіцца ў Краснадарскім СІЗА. Яго падазраюць у тэрарызьме.
Міністэрства замежных спраў Украіны запатрабавала ад Менску тлумачэньня абставінаў затрыманьня Грыба на беларускай тэрыторыі. Беларуская міліцыя заявіла, што яна не затрымлівала Паўла Грыба падчас яго знаходжаньня ў Беларусі.