Залаты хлеб

Андэрс Цорн, «Выпечка хлеба» (1889)

Пасьля прыходу Саветаў у 1939 годзе ў вёсцы Лягезы ў Маціеўскіх, якія жылі па суседзтву зь сям’ёй маёй мамы, згарэла хата. Куды ім было дзецца з васьмярымі дзецьмі? І яны прыйшлі да маіх дзеда Міхася і бабулі Ганны, у якіх сваіх дзяцей васьмёра. З пажару мала што ўдалося выратаваць. Мая мама адразу зьвярнула ўвагу на суседчын хлеб, які быў ня чорнага, а залатога колеру. І яна адразу ж шэптам папрасіла ў маці: «Хачу залатога хлеба…». Суседка пачула і дала дзяўчынцы лусту. Хлеб быў з мякіны.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.