У Расеі вучэньні «Захад-2017» пачаліся з аварыі бамбавіка. ФОТА

Першая ахвяра вучэньняў «Захад-2017» — самалёт Ту-22М3. Здарэньне адбылося на авіябазе Шайкоўка, што ў Калускай вобласьці Расеі.

Самалёт Ту-22М3 выкаціўся з узьлётна-пасадачнай паласы. У выніку інцыдэнту разьбіўся корпус самалёта. Ён не падлягае аднаўленьню. Ніхто з экіпажу не пацярпеў. Праводзіцца праверка па гэтым выпадку.

Падобны інцыдэнт адбыўся на гэтай жа авіябазе летась у чэрвені, нагадваюць карыстальнікі Твітэру.


Сумесныя вучэньні Беларусі і Расеі «Захад-2017» працягнуцца да 20 верасьня.