22 чалавекі атрымалі пашкоджаньні. На месцы здарэньняў працуюць паліцыя і выратавальныя службы.
Паліцыя расьсьледуе выбух у лёданскім мэтро як тэракт. Шэраг СМІ паведамілі, што было знойдзена і другое выбуховае прыстасаваньне, а арганізатара выбуху апазналі паводле відэазапісу, але афіцыйна гэта пакуль не пацьверджана.
Выбух прагрымеў на станцыі «Парсан Грын». Паводле дадзеных газэты Metro, у апошнім вагоне мэтро ўзарваўся белы кантэйнэр, пакінуты ў торбе. Пазьней паліцыя патлумачыла што выбуховае прыстасаваньне не здэтанавала.
На пачатку брытанскія СМІ паведамлялі, што некалькі пасажыраў атрымалі апёкі твару.
Паліцыя не адразу паведаміла, ці разглядаецца гэты выбух як тэракт.
Рух цягнікоў па лініі «дыстрыкту» быў спынены паміж станцыямі «Эрлс Корт» і «Ўімблдон».