Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 14 верасьня падпісаў указ аб прыцягненьні ў 2017 годзе замежнай дзяржаўнай пазыкі ў 50 мільёнаў эўраў ад Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.
Яна прызначана для ўмацаваньня капіталу ААТ «Белінвэстбанк» тэрмінам на шэсьць гадоў.
Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
Лукашэнка ўхваліў праект адпаведнага крэдытнага пагадненьня паміж Беларусьсю і ЭБРР у якасьці асновы для перамоваў. Іх будзе праводзіць Міністэрства фінансаў.
Аляксандар Лукашэнка 14 верасьня сустрэўся з прэзыдэнтам Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сумам Чакрабарці, размаўляў пра падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу.