Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Дзьмітры Мірончык. Ён сказаў, што высокі прадстаўнік Беларусі прэзэнтуе з трыбуны ААН гэтую ініцыятыву, скіраваную на ўмацаваньне міру, супрацоўніцтва і паляпшэньне ўзаемных дачыненьняў розных краінаў.
На ўдакладняльнае пытаньне карэспандэнта Свабоды, хто будзе гэтым высокім прадстаўніком, спадар Мірончык сказаў, што пакуль ён не гатовы даць адказ: ёсьць яшчэ час, паколькі прэзэнтацыя заплянаваная на 27-га верасьня. Бліжэй да гэтага часу будзе ўсё вядома.
Генэральная сэсія ААН пачалася 12-га верасьня, беларуская дэлегацыя на чале зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем накіроўваецца туды 19-га верасьня.
Яшчэ адным мерапрыемствам у ААН з удзелам Беларусі будзе супольная прэзэнтацыя Беларусі і Коста-Рыкі праграмы для краінаў зь сярэднім прыбыткам. Гэтая ініцыятыва была створаная летась, і ў яе два сустаршыні — Беларусь і Коста-Рыка. Яны прадставяць у ААН новае бачаньне гэтай праграмы.