Сёлета Беларусь апусьцілася на 6 пазыцый, у мінулым рэйтынгу яна займала 82-і радок са 195-і.
Рэйтынг прывабнасьці грамадзянства складае арганізацыя Henley & Partners з Нідэрляндаў, якая дасьледуе прывабнасьць месца жыхарства ва ўсім сьвеце. Пры ацэнцы прывабнасьці грамадзянства ўлічваецца маштаб гаспадаркі краіны, узровень разьвіцьця чалавечага патэнцыялу, стабільнасьць і грамадзкі парадак, а таксама такія фактары, як магчымасьць бязьвізавых падарожжаў за мяжу і працы ў іншых краінах.
Сярод краінаў былога СССР Беларусь у рэйтынгу прывабнасьці грамадзянства заняла чацьвёртае месца, саступіўшы Расеі, Казахстану і Малдове.