У Менску пратэставалі супраць вучэньняў «Захад-2017»

Your browser doesn’t support HTML5

8 верасьня ў цэнтры Менску пратэставалі супраць вучэньняў «Захад-2017». Некалькі соцень чалавек прынялі рэзалюцыю супраць палітыкі Расеі і рушылі да мэмарыялу Перамогі, дзе ўсклалі кветкі да вечнага агню. Скончылася акцыя на Плошчы Якуба Коласа каля помніка партызанам прысягай на вернасьць Беларусі.