У паліцыі Кіева паведамляюць, што ў выніку выбуху аўто ў цэнтры гораду загінуў мужчына, пацярпела жанчына.
«Мужчына загінуў, жанчыне адарвала нагу. Усе службы там працуюць», — паведаміла Радыё Свабода прэс-сакратар паліцыі Кіева Аксана Блішчык.
Пакуль іншых падрабязнасьцяў у паліцыі не паведамілі, таксама не пацьвердзілі інфармацыю, што ў салёне аўто знаходзілася дзіця.
Выбух адбыўся на вуліцы Паўла Скарападзкага, аўто цалкам зьнішчана.