Падчас выступу ў Белым доме Трамп адзначыў, што «прэзыдэнт Сі хацеў бы нешта зрабіць, мы паглядзім, ці зможа ён гэта зрабіць, але мы ня будзем мірыцца з тым, што адбываецца ў Паўночнай Карэі».
«Лічу, што прэзыдэнт Сі згодны са мной на 100 адсоткаў. Ён ня хоча згаджацца з тым, што адбываецца. У нас быў вельмі, вельмі адкрыты і вельмі моцны тэлефонны званок», — сказаў прэзыдэнт ЗША.
У сваім паведамленьні аб тэлефоннай размове лідэраў ЗША і Кітая Белы дом паведаміў, што абодва лідэры «асудзілі апошнія правакацыйныя і дэстабілізуючы дзеяньні Паўночнай Карэі і адзначылі, што цяперашні шлях Паўночнай Карэі небясьпечны для ўсяго сьвету, а таксама не ў яе інтарэсах». Прэзыдэнт ЗША і старшыня КНР ўзялі на сябе абавязаньне ўмацоўваць каардынацыю і рабіць далейшыя дзеяньні з мэтай дасягненьня дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвостраву, гаворыцца ў інфармацыі для прэсы.