У школах Краснадарскага краю Расеі будуць праводзіцца інфармацыйныя пяціхвілінкі, дзе дзеці будуць распавядаць пра ўбачанае на Першым канале.
Паводле кубанскіх чыноўнікаў зь міністэрства адукацыі, навукі і моладзевай палітыкі, дадзеная мера дасьць магчымасьць павысіць «эфэктыўнасьць грамадзянска-патрыятычнага выхаваньня».
Як паведамляе сайт «Голас Кубані», з 1 верасьня 2017 года ўсім адукацыйным арганізацыям Краснадарскага краю рэкамэндавана штотыдзень на першым уроку праводзіць ва ўсіх школьных клясах інфармацыйныя пяціхвілінкі.