20 гадоў «Маладому Фронту». 20 архіўных фатаздымкаў
Выступ Паўла Севярынца на першым зьезьдзе «Маладога Фронту». 6 верасьня 1997 году
Зіма 1998 году, акцыя на плошчы Якуба Коласа. Зьлева направа: Андрэй Сяргееў, Алесь Шыбко, Аляксей Чарняеў
2 красавіка 1998 году. Павал Севярынец праходзіць праз кардон спэцназу, яго арыштуюць празь некалькі хвілін. У СІЗА на вуліцы Валадарскага ён правядзе два месяцы
Кіраўніцтва «Маладога Фронту» едзе ў Кіеў на сустрэчу зь Зянонам Пазьняком. 1998 год. Зьлева направа: Алесь Карніленка (не ўваходзіў у склад кіраўнікоў «МФ»), Аліна Шаліна, Павал Севярынец, Яўген Скочка, Андрэй Пятроў, Аляксей Янукевіч
Павал Севярынец і Аляксей Янукевіч ля тагачаснай Управы БНФ на Варвашэні, 1999 год
1999 год, адна зь першых прэс-канфэрэнцый «Маладога Фронту». Былая ўправа БНФ на вуліцы Варвашэні. У першым шэрагу зьлева направа: Аляксей Янукевіч, Кацярына Бяспалава, Павал Севярынец, Аляксандар Стральцоў. У другім: Яўген Скочка, Вольга Анцыповіч, Андрэй Пятроў, Аляксей Шэін
«Марш свабоды». На чале шэсьця кіраўнік койданаўскай арганізацыі «МФ» Павал Юхневіч. 1999 год
Восень 1999 году, акцыя «Маладога Фронту» ў Берасьці
2000 год, акцыя ў падтрымку зьніклых палітыкаў і журналістаў на Кастрычніцкай плошчы Менску
Паездка кіраўніцтва і актывістаў арганізацыі ў Чэхію на сустрэчу з Вацлавам Гаўлам. Вясна 2000 году
Кангрэс беларускай моладзі, 2001 год. Амаль усе мерапрыемствы і зьезды ў першыя гады існаваньня «Малады Фронт» праводзіў у ДК «Сукно»
Акцыя дзяўчат «Маладога Фронту», якія пратэставалі супраць арышту сяброў арганізацыі «Край» у Горадні
Калёна «Маладога Фронту» на праспэкце Незалежнасьці падчас Чарнобыльскага шляху 2001 году
8 лістапада 2001 году. Першая абарона Курапатаў
Павал Севярынец і старшыня КДБ Леанід Ерын на прыступках галоўнага будынка КДБ у Менску, акцыя «„Не“ — трэцяму тэрміну Лукашэнкі». Ерын запрасіў Севярынца да сябе ў кабінэт, дзе размаўляў зь ім у прысутнасьці журналістаў. Празь некалькі дзён пасьля гэтага Ерын быў адпраўлены ў адстаўку
2004 год, сустрэча актывістаў «Маладога Фронту» ля месца, дзе стаяла сядзіба Тадэвуша Касьцюшкі
Травень 2007 году, акцыя «Рукі прэч ад „Маладога Фронту“»
Дзень Волі 2008 году
Сьцяг «Маладога Фронту» перад Домам ураду падчас акцыі «Байкот-2008»