Пра гэта паведамляе ТАСС. Сярод затрыманых — 15 мужчынаў і 2 жанчыны. Усе яны ўраджэнцы Паўночнага Каўказу. Прычыну затрыманьня крыніца ТАСС не назвала, адзначыўшы пры гэтым, што каля пасольства Мʼянмы ў цяперашні час застаюцца яшчэ каля 25 пратэстоўцаў.
У нядзелю ў цэнтры Масквы прайшла несанкцыянаваная акцыя мусульманаў, у ёй удзельнічалі сотні чалавек. Яны пратэставалі супраць перасьледу этнічнай групы рагінґʼя ў Мʼянме, скандуючы «Алаху Акбар». Паліцыя не ўмешвалася. Пратэстоўцы разышліся толькі пасьля таго, як іх да гэтага заклікаў неназваны прадстаўнік кіраўніцтва Чачні.
У панядзелак акцыя ў падтрымку мусульманаў-рагінґʼя прайшла ў Грозным. Улады Чачні сьцьвярджаюць, што ў мітынгу ўдзельнічалі больш за мільён чалавек. Па дадзеных выданьня «Кавказ.Реалии» (праекту Радыё Свабода), на акцыю сабраліся не больш за 150 тысяч жыхароў рэспублікі.
У Мʼянме, большасьць жыхароў якой будысты, мусульмане-рагінґʼя зазнаюць ціск з боку мясцовых уладаў. Дзясяткі тысячаў прадстаўнікоў рагінґʼя ў апошні час былі вымушаныя ўцячы з краіны. За апошні тыдзень ахвярамі сутыкненьняў паміж будыстамі і мусульманамі ў Мʼянме сталі прынамсі 400 чалавек.