Паўночная Карэя паведаміла пра выпрабаваньне вадароднай бомбы. Раніцай паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што падземныя штуршкі зарэгістраваныя ў раёне палігона Пунгеры.
Паводле папярэдніх ацэнак штуршкі не былі зьвязаныя з прыроднай сэйсьмічнай актыўнасьцю.
Кітайскае ўпраўленьне па маніторынгу землятрусу паведаміла пра рэгістрацыю штуршкоў магнітудай 6,3 і выказала здагадку, што штуршкі маглі быць выкліканыя «ядзерным выбухам». Землятрус адбыўся а 11. 30 раніцы па мясцовым часе, яго эпіцэнтар знаходзіўся на глыбіні «нуль кілямэтраў».
Паўночная Карэя абвясьціла пра стварэньне вадароднай бомбы
Пунгеры — найбуйнейшы выпрабавальны палігон ядзернай зброі на тэрыторыі КНДР. Ён разьмешчаны ў гарыстай мясцовасьці ля патухлага вулькана Пэктусан. Адлегласьць да Японскага мора складае па прамой каля 65 кілямэтраў. Упершыню палігон быў выкарыстаны для выпрабавальных выбухаў у 2006 годзе.