Як перадае зь месца падзеі БелТА , да забегу далучыліся ня толькі вучні, але і выкладчыкі. Сярод іншых у калёне бегуноў заўважаны і малодшы прэзыдэнцкі сын Мікалай Лукашэнка.
Мяркуючы па здымках, адрозна ад бацькі, Мікалай не стараўся выбіцца ў лідэры і прайшоў дыстанцыю ў спакойным тэмпе.
У Астрашыцкім гарадку знаходзіцца Рэспубліканскі дзіцячы шпіталь мэдычнай рэабілітацыі, у якім праходзяць курс лекаваньня дзеці зь цяжкімі захворваньнямі — гемафіліяй, анкалёгіяй, хваробамі нырак.
На рахунак установы кампанія velcom пералічыць 100 тысяч рублёў у тым выпадку, калі удзельнікі дабрачынных забегаў у розных месцах Беларусі разам пераадолеюць 100 тысяч кілямэтраў.
Аналягічныя забегі сёньня прашлі ў Менску, Берасьці, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Салігорску, Барысаве.