- Якія асноўныя дасягненьні і няўдачы ініцыятывы Эўразьвязу «Усходняе партнэрства» за восем гадоў яе існаваньня?
- Ці здолела «Усходняе партнэрства» стаць паўнавартаснай пляцоўкай для разьвіцьця адносінаў Эўразьвязу з краінамі-партнэрамі?
- Як эскаляцыя ў адносінах Расеі і Захаду адбіваецца на гэтай ініцыятыве і што чакаецца ў агялднай будучыні?
- Ці могуць міратворчыя ініцыятывы Беларусі знайсьці адлюстраваньне ў рамках «Усходняга партнэрства»?
Адказы на гэтыя тэмы паспрабуюць даць у часе канфэрэнцыі беларускія і міжнародныя экспэрты.
Асобны блёк будзе прысьвечаны пытаньню, ці можна надаць «Усходняму партнэрству» другое дыханне. Удзельнікі выпрацуюць рэкамэндацыі для маючага адбыцца саміту ініцыятывы ў лістападзе ў Брусэлі.
Арганізатарамі канфэрэнцыі — экспэртная ініцыятыва «Менскі дыялёг» і Старшынства Эстоніі ў Радзе Эўрапейскага зьвязу, пры падтрымцы Фонду імя Конрада Адэнаўэра.
Зь вітальнымі словамі да ўдзельнікаў зьвернуцца намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, амбасадар Эстоніі ў Беларусі Мэрыке Какаеў, праграмны дырэктар па Беларусі Фонду Адэнаўэра Вольфганг Зэндэр, кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман ды іншыя.