Коласаўскія ліцэісты правялі лінейку каля будынку суду

Your browser doesn’t support HTML5

Школьная лінейка ля будынка суду

Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа распачынае дваццаць шосты навучальны год — і пятнаццаты ў выгнаньні.

У 2003 годзе загадам Міністэрства адукацыі ліцэй быў ліквідаваны і выселены з будынка. Аднак ліцэісты працягваюць навучаньне ў выгнаньні і штогод 1 верасьня вяртаюцца на ўрачыстую лінейку да муроў, у якіх колісь праводзіліся заняткі, а цяпер месьціцца суд Цэнтральнага раёну Менску.