Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у інтэрвію Le Point, што вельмі разыходзіцца з Уладзімірам Пуціным у пытаньнях, зьвязаных з Украінай, і «не дазволіць, каб яму ўсё сышло з рук».
«Я зьвяртаюся да ўсіх. Наўпрост і вельмі шчыра», — казаў Макрон.
Гэта першае вялікае інтэрвію Макрона з часу ўступленьня яго на пасаду прэзыдэнта Францыі 14 траўня. Але ня першы раз, калі ён жорстка выказваўся пра Пуціна.
Сустрэча Макрона і Пуціна ў Вэрсалі прайшла без прамога канфлікту. Макрон казаў Пуціну, што гатовы весьці дыялёг, але гэта будзе «патрабавальны дыялёг».
Але Макрон таксама казаў, што Расея перасьледуе «гібрыдную стратэгію камбінаваньня вайсковага застрашэньня і інфармацыйнай вайны», называў пракрамлёўскія СМІ Russia Today і Sputnik «органамі ўплыву і прапаганды».
Your browser doesn’t support HTML5