Прэзыдэнт ЗША выказаўся ў «Твітэры» з нагоды чарговага ракетнага запуску ўладамі Пхэньяну.
Дональд Трамп у сераду адхіліў любыя дыпляматычныя перамовы з КНДР, заявіўшы, што «размовы — гэта не рашэньне». Заява прагучала ў сераду, на наступны дзень пасьля таго, як Пхэньян запусьціў балістычную ракету над тэрыторыяй Японіі, выклікаўшы асуджэньне з боку сусьветнай супольнасьці.
«ЗША вялі размовы з Паўночнай Карэяй і плацілі ёй вымаганьні на працягу 25 гадоў. Размова — гэта не рашэньне!» — напісаў Трамп ў «Твітэры».