Перад спэктаклем

Чарлз Пірс, «Жанчыны ў полі»

Памятаеце, шаноўныя, спэктаклі, якімі радавалі вясковых жыхароў у мінулым стагодзьдзі беларускія акторы? Ставіліся яны ў клюбах, а цёплым часам на вуліцы, у парках, сквэрах.

На спэктакль «Верачка», што чакаўся летнім вечарам у мястэчку Тарнова, прыехалі пісьменьнікі з Гародні. Часу заставалася багата, Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч выйшаў на прамэнад. Каля аднаго будынка згледзеў зарослы кветнік. Яго палола кабета. Падышоў бліжэй і застыў у зьдзіўленьні: гэта была Стэфанія Станюта. Яна ні на кога не зважала, працягвала наводзіць парадак.

Хацелася Аляксею Міхайлавічу загаварыць да знакамітае акторкі, выказаць сваю павагу, захапленьне талентам. Сьціплы, не пасьмеў патрывожыць яе. Пайшоў сваёю дарогай…

Перад спэктаклем акторка палола кветнік.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org