У Міністэрстве адукацыі насамрэч абмяркоўваюць ідэю, каб наблізіць адукацыю ў гімназіях да ўзроўню сярэдніх школаў. Навучаньне на павышаным узроўні будзе праводзіцца толькі ў 10-11 клясах.
Пра тое што ў гімназіях Беларусі павышаны ўзровень ведаў будзе давацца толькі ў 10 і 11 клясах, заявіў міністар адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1». У астатнія гады гімназіі будуць працаваць «паводле агульных стандартаў у межах пачатковага і базавага ўзроўняў».
«Гэта плянуецца, — пацьвердзіла Свабодзе словы міністра Людміла Высоцкая, прэс-сакратарка Мінадукацыі. — З гэтага году яшчэ ня будзе, мэханізм не адпрацоўваўся».