Менскі мэтрапалітэн ад панядзелка, 28 жніўня, перайшоў на зімовы графік руху цягнікоў.
На лета час працы мэтро скарачалі (летні графік дзейнічаў ад 26 ліпеня): калі да таго можна было зайсьці ў мэтро да 1-й гадзіны ночы, то летам мэтро зачынялася а 0:40. Ці значыць пераход на зімовы графік тое, што ў мэтро зноў будуць пускаць да гадзіны ночы, не паведамляецца. Пакуль вядома толькі, што апошнія цягнікі будуць выходзіць з канцавых станцыяў у 0:42 (першыя зранку — а 5:32–5:33).
Але мэтрапалітэн паведамляе пра некаторыя цяперашнія інтэрвалы між цягнікамі:
— па буднях у час пік — 2 хвіліны;
— у «няпікавы» час — 4–8 хвілінаў;
— пасьля 22-й гадзіны — 8–12 хвілінаў;
— пасьля поўначы і да закрыцьця — 15 хвілінаў.
Падрабязны расклад на ранішнія і начныя цягнікі абяцаюць неўзабаве павесіць на інфармацыйных стэндах на плятформах.