У Варшаве ўпершыню зьявяцца беларускія групы ў школе і дзіцячым садку

Варшава

Пра гэта паведміла Караліна Лукашэвіч у сваім фэйсбуку.

Беларускія дашкольныя і школьныя групы пачнуць працаваць зь верасьня ў Пачатковай Школе №395 Варшавы. Пра гэта гаворыцца ў лісьце дырэктаркі аддзелу адукацыі адміністрацыі прэзыдэнта Варшавы Ёаны Гаспадарчык.

Караліна Лукашэвіч заклікае іншых бацькоў Варшавы далучацца. Да 20 верасьня зацікаўленыя могуць падаць заявы.

Зьяўленьне клясы зь беларускай мовай ёсьць вынікам супольных намаганьняў бацькоў, якія пажадалі, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову.