Пра гэта BNS (Балтыйскай службе навінаў) 16 жніўня заявіла прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы Аста Галдзікайце. Паводле яе, Літву спачатку запрасіла назіраць за вайсковымі вучэньнямі Беларусь, а затым і Расея.
16–20 верасьня на тэрыторыі Беларусі будзе арганізаваная праграма маніторынгу вучэньняў. У ёй будуць удзельнічаць і літоўскія інспэктары па кантролі над узбраеньнямі. А 19 верасьня Лускі палігон у Ленінградзкай вобласьці наведае вайсковы аташэ амбасады Літвы ў Расеі.
Паколькі частка палігонаў будзе непасрэдна прымыкаць да дзяржаўнай мяжы Літвы, літоўскія ўлады не выключаюць імавернасьці інцыдэнтаў і правакацый. Міністар нацыянальнай абароны Раймондас Каробліс заклікаў усіх літоўцаў быць пільнымі. Ён кажа, што, акрамя правакацыяў, могуць адбыцца і інфармацыйныя атакі, мэта якіх — «дыскрэдытаваць войскі нашых саюзьнікаў, літоўскую армію». Міністар не выключае і кібэр-атакаў.

Міністар нацыянальнай абароны Літвы Раймондас Каробліс
Раймондас Каробліс дадаў, што літоўскія назіральнікі за вучэньнямі «Захад-2017» павінны будуць спраўдзіць, ці не застанецца ў Беларусі пасьля вучэньняў частка расейскіх вайскоўцаў і расейская ваенная тэхніка.