Сон у летнюю ноч

Гаральд Слот-Мёлер, «Вечар перад Купальлем» (1904)

Зімою сьніцца мора. Летам — сьнег.

Вось і цяпер прысьнілася зіма… Такая натуральная і звычайная, што я нават не спужаўся яе; не спужаўся выхаду на працу (хаця да канца летняга адпачынку застаецца яшчэ некалькі тыдняў), не спужаўся яе белай «бясконцасьці»!

Сем-восем месяцаў холаду робяць сваю справу. І ты ўжо перастаеш зьдзіўляцца нейкім маленькім непрыемнасьцям — успрымаеш усё спакойна, без залішніх эмоцый: «Ну і што. Было ўжо такое лета, як гэтае. Такое ж халоднае і вільготнае! Бачыў і такое на сваім вяку».

Дакладна — бачыў.

Сталею…

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org