Пасьля восьмай клясы я разам зь сябрамi падзарабляў на сушыльным заводзе. Мы рабiлi драўляныя скрынi. У абедзенны час перакусвалi прынесеным з сабою сьняданкам, а Сьцёпка бегаў дадому: да iх прыехаў стрыечны брат Сямён, ён быў мастаком i, як казаў Сьцёпка, увесь дзень маляваў. I Сьцёпку цiкава было назiраць. У той дзень Сцёпка пабег дамоў, а мы пачалi сьнедаць. Раптам ён прыбягае назад i, ледзь пераводзячы дых, кажа:
— Ох!
— Што здарылася? — спалохалiся мы.
Сьцёпка кажа:
— Сямён нашу суседку малюе!
— I што?
— Яна голая! — выдыхнуў Сьцёпка. I дадаў: — Ну, я i пабег не паеўшы!
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org