На плякатах, якія зьявіліся ў Берасьці, напісана «Дзе расейскае войска, там вайна», а таксама «Расейскі жаўнер, ідзі дадому».
Плякаты былі заўважаныя ў многіх людных месцах Берасьця, на прыпынках грамадзкага транспарту і рэклямных дошках.
Як паведамляюць актывісты, якія пажадалі застацца неназванымі, акцыя прымеркаваная супраць сумесных расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».
Гэтыя вучэньні распачнуцца ў верасьні і будуць праходзіць у тым ліку і на Берасьцейшчыне.