Кіраўнік выканаўчай улады Аўганістану правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым у вузкім і пашыраным складзе. Па выніках сустрэчы будуць падпісаныя міждзяржаўныя пагадненьні.
Плянуецца, што Абдула Абдула наведае шэраг прамысловых і аграрных прадпрыемстваў краіны — МТЗ, МАЗ, «Амкадор», «БелОМА», камбінат «Дзяржынскі».
У якасьці культурнай праграмы беларускі бок прапанаваў госьцю наведаць музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
З улікам нестабільнай сытуацыі ў Аўганістане аб’ём таваразвароту Беларусі з гэтай краінай зусім невялікі. Калі меркаваць па апошніх гадах, у сярэднім гэты паказьнік вагаецца ў межах 15–20 мільёнаў даляраў.
Аснову беларускага экспарту складаюць нафтапрадукты, трактары, грузавыя аўтамабілі, шыны, запчасткі. Амаль на 1 мільён даляраў пастаўляецца гумовы абутак.
З Аўганістану завозіцца пераважна сьвежая і сушаная садавіна.