Як паведамляе епархіяльны сайт, разам зь біскупам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам ён наведаў шэраг мясцовых храмаў.
У справаздачы з паездкі адзначаецца, што падчас наведваньня Спаса-Праабражэнскага храму мітрапаліт Павал асьвяціў паклонны крыж памяці ахвяраў рэвалюцыі 1917 году.
«Падчас візыту Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі зьдзейсьніў чын асьвячэньня паклоннага крыжа. Паклонны крыж усталяваны ў 100-годзьдзе рэвалюцыі 1917 году, якая стала, без перабольшаньня, паваротным момантам як у найноўшай гісторыі нашай краіны, так і ўсёй эўрапейскай гісторыі трагічнага XX стагодзьдзя. Тая падзея паклала пачатак масавым забойствам сьвятароў і ганеньням на Царкву», — гаворыцца на сайце eparhiya.by.
Таксама кіраўнік БПЦ наведаў іншыя гомельскія храмы — Траецкі, іконы Божай Маці і Серафіма Сароўскага.