«Праграма, якую малюе Зянон Станіслававіч, — гэта дамашняе рабства»
Your browser doesn’t support HTML5
Нагодай для перадачы «Толькі жанчыны» стаў шэраг крытычных выказваньняў аднаго з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, старшыні КХП БНФ Зянона Пазьняка што да стварэньня жаночай партыі ў Беларусі, фэмінізму і заходніх каштоўнасьцяў. У якой ступені такі кансэрватыўны падыход адлюстроўвае погляды на гендэрныя пытаньні ў беларускім грамадзтве? Ці месца беларускам у палітыцы? Ці супадаюць погляды на ролю і месца жанчыны ў кіраўніка Беларусі і яго жорсткіх апанэнтаў? Пра гэта разважаюць гісторык, стваральніца Беларускай жаночай партыі Ніна Стужынская, прафэсарка ўнівэрсытэту Заходняга Мічыгану, дасьледчыца ў галіне сацыяльных адносін, сацыялёгіі полу, жаночага руху Алена Гапава і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч.