Погляд са сьметніцы. «Па сьмецьці відаць, хто багацейшы, а хто бяднейшы»
Your browser doesn’t support HTML5
«Мяркуючы па хлебу, які выкідаюць, людзі пабагацелі», — кажа Сяргей, які ўжо год падзарабляе «са сьметніцаў». Усё жыцьцё ён адпрацаваў сьлесарам-сантэхнікам, а цяпер мае 250 рублёў пэнсіі і зьбірае каляровы мэтал. Свабода пагутарыла з тымі, хто капаецца ў сьметніцах, пра беднасьць і багацьце.