Грамадзяне 47 краінаў, у тым ліку Беларусі, змогуць атрымаць турыстычную візу тэрмінам да 30 дзён непасрэдна па прыбыцьці ў краіну.
Як перадае Белсат са спысылкай на газэту «Daily Mail», грамадзяне яшчэ 33 краінаў, пераважна эўрапейскіх, змогуць атрымаць паўгадавыя візы, якія дазволяць знаходзіцца ў Катары без перапынку да 90 дзён
Спрашчэньне візавага рэжыму адбылося падчас дыпляматычнага крызісу вакол Катару. На пачатку чэрвеня Савудаўская Арабія, ААЭ, Бахрэйн і Эгіпэт спынілі дыпляматычныя дачыненьні з Катарам, абвінаваціўшы яго ў падтрымцы тэрарызму.