На фэстывалі «Хмяльнога пеннага», што праходзіць у Менску 5 жніўня, прадаюць кубкі з выявамі Уладзімера Пуціна і савецкай сымболікі.
Таксама ў сацыяльных сетках зьявілася паведамленьне, што ахоўнікі не прапускаюць на фэст людзей з бел-чырвона-белымі стужкамі.
Карэспандэнты Свабоды ж адзначаюць, што на фэсьце прысутнічаюць людзі зь гербам «Пагоня» на цішотках і бел-чырвона-белымі сьцяжкамі.
Падчас выступу гурту «Крамбамбуля», хэдлайнэраў фэсту, гледачы разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг.