Кошык, поўны грыбоў

Іван Шышкін, «Па грыбы» (1887)

Надвор’е сёлета капрызнае. Холадам пужала, цяпер дажджом залівае, сьпёкай морыць. Аднак заўсёды шукай добрае. Цеплыня і дождж — растуць грыбы. Выбралі з мужам свабодны дзень — і ў лес!

Поўнае расчараваньне… Праехалі-прайшлі не адзін кілямэтар — няма грыбоў. На дне кошыка сумна качаюцца штук пяць лісічак…

Вяртаючыся лесам, з прыкрасьцю oсклікнула: «Божа, дзе тыя грыбы?! Пусты кошык!»

Не ўспамінай Бога дарэмна! Але гэта было міжволі.

О, цуд! Празь некалькі крокаў ашаламляльная карціна: узгорачак, парослы мохам, абсыпаны жоўтымі капялюшыкамі лісічак! Далей — яшчэ больш! І яшчэ!!!

Кошык, поўны грыбоў! Муж, перакананы атэіст, зьдзіўлена і падазрона пазірае ў мой бок…

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org