Ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў (Відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

2 жніўня ў офісах прафсаюзу РЭП у Менску і Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску адбыліся ператрусы. Канфіскаваныя кампутары і фінансавыя дакумэнты. Супраць прафсаюзнага лідэра Генадзя Фядыніча распачата крымінальная справа аб фактах нявыплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука выклікалі ў Першамайскі дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў.

Пра гэта ён сказаў карэспандэнту Свабоды.

«Пакуль нічога не магу паведаміць пра сутнасьць справы, мяне выклікалі, прывезьлі на дом мне позву. Я толькі сёньня прыехаў, усю ноч быў у дарозе. Мяне паднялі, я, можна сказаць, ня спаў. Мне патэлефанавалі з Салігорску, што там быў ператрус, забралі ноўтбукі і цьвёрдыя дыскі кампутараў. Больш нічога ня ведаю».