Першамайскі суд Менску 1 жніўня пакараў актывіста Леаніда Кулакова штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў).
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 12 актывістаў разгарнулі плякаты «Свабоду палітвязьням» і «Рускі салдат, ідзі дадому».
Сьведкам на працэсе выступіў і міліцыянт Караваеў.
За ўдзел у гэтым жа пікеце аштрафаваная на 30 базавых велічынь актывістка Вольга Мікалайчык. Таксама яе пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі, якая адбылася 3 ліпеня.
На 4 жніўня ў суд выклікалі актывістку Ніну Багінскую і жонку Мікалая Статкевіча Марыну Адамовіч.