Коля, сябра майго дзяцінства на Падляшшы, перавёўся ў дом для састарэлых — у вёску за два кілямэтры ад месца, дзе ён нарадзіўся і пражыў усё жыцьцё.
Дом арганізаваў настаяцель нашай парафіі. Раней у будынку была турма для вязьняў з кароткімі тэрмінамі, а яшчэ раней — школа. Калі мне было пяць гадоў, я быў на навагодняй ялінцы ў гэтай школе, куды Коля хадзіў у малодшыя клясы.
Паўвеку пазьней я зноў з Колем у гэтай школе, якая цяпер па сутнасьці стала хосьпісам.
Коля перастаў выпіваць, але далей курыць.
Я забыўся прывезьці цыгарэты.
Коля глядзіць на мяне з расчараваньнем, раскрышваючы недакуркі на падаконьніку.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org