Рэспубліка Комі — гэта амаль паўмільёна квадратных кілямэтраў тайгі, тундры і балот. Менавіта гэты суровы край стаў месцам, куды масава высылалі рэпрэсаваных 80 гадоў таму.
У ліпені 1937 году, калі пачаўся «Вялікі тэрор», уздоўж ракі Локчым адкрылі спэцлягеры НКВД, якія атрымалі назву «Локчимлаг». А іх цэнтрам стаў невялікі пасёлак Аджаром, які — у наўпроставым сэнсе слова — стаіць на касьцях.
Сёньня лягерныя палі сталі агародамі, а нашчадкі вязьняў і ахоўнікаў аднолькава гнуць сьпіны, саджаючы бульбу. Голаду ў Аджароме больш няма, затое засталіся людзі, якія яго ня могуць забыцца.
У відэаматэрыяле, зьнятым Радыё Свабода, пра жыцьцё ў колішнім і цяперашнім Аджароме распавядаюць, сярод іншых, Марыя Казакевіч (сасланая ў лягер у 5-гадовым узросьце зь сямёй з Украіны) і Анатоліс Сьмілінгас (энтузіяст-гісторык і краязнаўца, які пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсій і правёў юнацтва на лесапавалах, а цяпер вывучае гісторыю «Локчимлага»).