Грыбаўскайце: Астравецкая АЭС — «неканвэнцыйная зброя» Расеі

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс з прэзыдэнтамі трох балтыйскіх дзяржаваў, Талін, 31 ліпеня 2017

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце лічыць, што пабудова Астравецкай АЭС стварае «новую пагрозу» сябрам NATO з боку Крамля.

Грыбаўскайце ўзьняла пытаньне пабудовы Астравецкай падчас сустрэчы кіраўнікоў трох балтыйскіх дзяржаваў зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пэнсам у Таліне.

«Прэзыдэнт Літвы падкрэсьліла, што дэманстраваная Амэрыкай цьвёрдая пазыцыя ў дачыненьні да геапалітычных энэргетычных праектаў Крамля мае выключнае значэньне ў пляне ўзьнікненьня новай пагрозы — будаўніцтва паблізу межаў NATO небясьпечнай Беларускай АЭС у Астраўцы, якая можа быць выкарыстана і як неканвэнцыйная зброя», — цытуе прэс-службу прэзыдэнта Літвы сайт «РИА Новости».