Дзяржаўны абвінаваўца, пракурор Алена Крупеніна папрасіла пакараць Андрэя Гаўроша, які быў паранены міліцыянтам Русланам Салаўёвым у навагоднюю ноч, трыма гадамі пазбаўленьня волі.
Судовы працэс працягваўся 31 жніўня ў Маскоўскім судзе Менску.
29-гадовы Андрэй Гаўрош абвінавачваецца ў тым, што ў стане алькагольнага апʼяненьня 1 студзеня 2017 году ў 6:45 на парозе ўласнай кватэры напаў на сяржанта міліцыі Руслана Салаўёва.
Нарад выклікалі суседзі, якія паскардзіліся на шум. Супрацоўнік міліцыі цяжка параніў Гаўроша.