ЗША рыхтуюць адказ на высылку сваіх дыпляматаў з Расеі

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША шкадуе аб рашэньні Масквы скараціць колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Расеі.

У заяве зьнешнепалітычнага ведамства ЗША адзначаецца, што гэтыя дзеяньні неапраўданыя, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press. Дзяржаўны дэпартамэнт мае намер ацаніць уплыў абмежаваньняў і прапрацаваць меры ў адказ.

Напярэдадні прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што пад скарачэньне трапяць 755 супрацоўнікаў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў РАсеі, уключаючы грамадзян ЗША і расейскіх супрацоўнікаў. Штат місій будзе складаць 455 чалавек — столькі ж, колькі працуе ў расейскіх дыпляматычных місіях ў ЗША.

Расійскія ўлады абвясьцілі аб скарачэньні колькасьці супрацоўнікаў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Расеі 28 ліпеня. Рашэньне было прынятае ў адказ на законапраект аб узмацненьні жорсткасьці санкцый адносна Расеі, прыняты Кангрэсам ЗША.