Яе абвінавачваюць у махлярстве, парушэнні мытнага заканадаўства, утойваньні замежнай валюты, парушэньні правілаў гандлю, падробцы дакументаў і легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам.
Генэральная пракуратура Ўзбэкістану паведамляе, што ў дачыненьні да Карымавай абрана мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.
У паведамленьні адзначаецца, што абвінавачаньне Карымавай выстаўлена на падставе сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказаньняў удзельнікаў арганізаванай злачыннай групы, сьведкаў, пацярпелых, матэрыялаў праверак дзейнасьці падкантрольных арганізаванай групе 14 фірмаў і 16 афшорных кампаній.
У 2015 годзе Карымаву ўжо прысудзілі да пяці гадоў абмежаваньня волі, прызнаўшы яе вінаватай у шэрагу злачынстваў, у тым ліку садзейнічаньні групоўцы, якая займалася крадзяжамі, вымагальніцтве грошай і растратай дзяржаўных сродкаў.
Пры жыцьці бацькі Гульнара Карымава рабіла кар’еру ў Міністэрстве замежных справаў Узбэкістану, працавала дарадцам у амбасадзе сваёй краіны ў Расеі і ў сталым прадстаўніцтве Ўзбэкістану ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, нейкі час была намесьніцай міністра замежных справаў у пытаньнях міжнароднага супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сфэры, працавала амбасадарам Узбэкістану ў Гішпаніі. У свой час экспэрты і палітолягі разглядалі яе як магчымую пераемніцу бацькі на пасадзе прэзыдэнта.