СМІ: расейскія спэцслужбы сачылі за штабам Макрона празь дзясяткі тысяч фэйкавых акаўнтаў у фэйсбуку

Эмануэль Макрон.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ананімныя крыніцы. Паводле дадзеных суразмоўцаў агенцтва, для сачэньня за паплечнікамі Макрона было створана больш за дваццаць фальшывых профіляў ў фэйсбуку.

Паводле інфармацыі Reuters, расейскія агенты выдавалі сябе за сяброў і паплечнікаў Макрона, спрабуючы выведаць асабістую інфармацыю. На падазроныя паводзіны шэрагу акаўнтаў зьвярнулі ўвагу ў кіраўніцтве сацыяльнай сеткі.

Мэтады уладальнікаў старонак нібыта нагадвалі працу аднаго з падразьдзяленьняў ГРУ. У красавіку фэйсбук абвясьціў, што будзе блякаваць старонкі, зь якіх распаўсюджваецца недакладная інфармацыя аб выбарах у Францыі. У кіраўніцтве ФБ заявілі аб 30 тысячах фэйкавых профіляў, крыніцам агенцтва Reuters вядома аб 70 тысячах.

У пачатку чэрвеня ў Нацыянальным агенцтве бясьпекі інфармацыйных сыстэм Францыі заявілі, што хакеры з Расеі недатычныя да кібэратак на штаб Макрона. Да гэтага, у траўні, была ўзламаная электронная пошта тады яшчэ кандыдата ў прэзыдэнты Макрона. Зьмест яго перапіскі быў выкладзена ў сетку. Крыніцы Reuters сьцьвярджаюць, што да ўзлому маюць дачыненьне хакеры, зьвязаныя з Крамлём, але ў іх няма доказаў, што кібэратакі адбываліся на замову расейскага ўраду.