Аднак пакуль кіраўнікі дзяржаў на форум не завіталі і невядома, ці прыбудуць на яго.
Афіцыйна абвясьцілі, што празь зьмену ў графіку віцэ-прэм’еры Генадзь Зубко і Ўладзімер Сямашка ня змогуць узяць удзел у форуме. Якія менавіта зьмены, не ўдакладнілі.
Арганізатары паведамілі,што сёньня падпішуць 18 кантрактаў на 40 млн даляраў. Сярод падпісантаў — «Гомсельмаш», гандлёвы дом МТЗ «Беларусь-Украіна», Баранавіцкае баваўнянае аб’яднаньне, БелАЗ, «Магілёўліфтамаш» ды іншыя кампаніі.
Сярод іншага падпісаныя дамовы на пастаўку ва Ўкраіну БелАЗаў, камплектаў камбайнаў Гомсельмаш, мінэральных угнаеньняў, ліфтоў, шынаў, маторнай алівы, на бурэньне ва Ўкраіне скважынаў Беларуснафтай.