Каля 18 500 пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэтаў знайшлі супрацоўнікі польскай мытні ў мікрааўтобусе грамадзяніна Беларусі.
50-гадовы беларус спрабаваў праехаць мяжу праз пункт пропуску «Кузьніца».
Гэта рэкорд за 2017 год у аб’ёме кантрабанднай партыі: цыгарэты былі схаваныя ў падлозе, сьценах, дзьвярах і даху мікрааўтобуса.
Палякі ацанілі знойдзеныя цыгарэты ў 250 тысяч злотых — каля 68 500 даляраў.
Грамадзянін Беларусі затрыманы, цыгарэты і машына канфіскаваныя, кантрабандысту пагражае буйны штраф.