Пра гэта паведамляе прэсавая служба МУС.
Зьмены ўносяцца ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 году. У сувязі з гэтым будзе іншы парадак давядзеньня зьвестак у праваахоўныя органы з боку кіраўніцтва гатэляў, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, суб’ектаў аграэкатурызму, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі здачы ўнаём жылых памяшканьняў замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства.
Адпаведныя зьвесткі павінны перадавацца праз інфармацыйныя рэсурсы Міністэрства ўнутраных спраў, адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сыстэмы або кур’ерам.
Ад 1 кастрычніка зьмяняецца тэрмін падачы такіх зьвестак у орган унутраных спраў з 24 да 3 гадзін пасьля прадастаўленьня жыльля для пражываньня іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі.
Інфармацыя пра парадак, час і спосабы перадачы ў органы ўнутраных спраў зьвестак пра іншаземцаў разьмешчана на сайце МУС у разьдзеле «Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі».