Герояў Лявона Вольскага расхвалявала хвароба сьпевака Depeche Mode Дэйва Гаана, празь якую скасавалі канцэрт у Менску гэтага брытанскага гурту
Саўку ды Грышку таксама ўразіла адмова некаторых беларускіх вытворцаў малочных прадуктаў дадаць беларускую мову на ўпакоўку.
Саўка:
Слушай, Грыша,
Што там слышна?
Што случылася з гэтым Дзепешмод?
Грышка:
Кажуць людзі,
Шоў ня будзе,
Бо ў франтмэна іх
Забалеў жывот.
Рэфрэн (разам):
Можа, зьеў ён суп малочны,
Ёгурт ці сочнік...
Ім даёцца так нелягко
Нашае молоко.
Саўка:
Помню как-та
Быў фанатам.
І у клубе ў нас
Дзепешмод звучаў.
Ну, а можа,
Гэты Дэвід
За дзень да таго
Што-та атмячаў?
Рэфрэн:
Можа, зьеў ён суп малочны,
Ёгурт ці сочнік...
Ім даёцца так нелягко
Нашае молоко.