Паліткарэктная брахня

Анна Анкер, «Жнеяры» (1905)

Чытаю інвэнтары маёнткаў Вялікага Княства Літоўскага — і дзіўлюся імкненьню і ўменьню продкаў называць рэчы сваімі імёнамі. У тых гаспадарчых паперах неўрадлівая зямля, на якой араты марна губляў сілы і час, мела найменьне «подлай». А найцяжэйшыя прыгонныя павіннасьці — кшталту карчаваньня пнёў на скарбовых ці панскіх лядах — без прыхарошваньня зваліся «гвалтамі».

У дзяржаўных дакумэнтах нашага часу зямля з ладным дамешкам чарнобыльскага попелу абвяшчаецца «прыдатнай для бясьпечнага пражываньня й гаспадараньня». А нядаўні грубы прымус да працы шматдзетных мацярок, інвалідаў ды іншых «дармаедаў» выстаўлены, вядома ж, у абліччы «ўсталёўваньня сацыяльнай справядлівасьці».

Кажуць, што гэта мова паліткарэктнасьці. Продкі яе ня ведалі. І называлі брахню — брахнёй.

Мікалай Тоўсьцік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org